71 % палякаў хочуць, каб Польшча падтрымала дэмакратычныя памкненні беларусаў


Польская ўрадавая сацыялагічная служба CBOS у верасні правяла апытанне адносна стаўленне жыхароў Польшчы да падзеяў у суседняй Беларусі. Вынікі апытання публікуе wpn.pl.

71 % палякаў хочуць, каб Польшча падтрымала дэмакратычныя памкненні беларусаў. Сярод апытаных 13 % выступаюць за тое, каб Польшча аказала прадэмакратычным беларусам «асаблівую падтрымку». 20 % лічаць, што краіна павінна заставацца бесстаронняй у беларускім пытанні.

73 % рэспандэнтаў лічаць, што вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі былі сфальшаваныя. Супрацьлеглага меркавання прытрымліваюцца 6 % апытаных.

59 % палякаў сімпатызуюць беларускім пратэстоўцам, і толькі 4% маюць да іх негатыўнае стаўленне.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў