700 фур стаяць на заходняй мяжы Беларусі


Трафік вялікагрузных аўтамабіляў з Беларусі ў краіны Еўразвязу застаецца павольным.

Згодна са звесткамі Дзяржпагранкамітэту на 08:00, агулам у чарзе чакаюць на праезд амаль 700 фур. Больш за ўсё загружаны літоўскі напрамак, дзе стаяць больш за 440 аўтаў:

«Беняконі» – больш за 150;

«Катлоўка» – больш за 100;

«Каменны Лог» – больш за 100;

«Прывалка» – больш за 90.

Выезду ў Латвію чакае больш за 150 грузавікоў:

«Грыгораўшчына» – больш за 70;

«Урбаны» – больш за 80.

Ёсць чэргі і на польскім напрамку – больш за 90:

«Брузгі» – больш за 70;

«Казловічы» – 20.

 

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў