За віншаванне з Днём Волі 70-гадоваму віцябляніну далі штраф


Барыс Хамайда. Фота з facebook.com/alena.sciapanava.7

12 красавіка суд Чыгуначнага раёну Віцебска разглядаў адміністрацыйную справу аб ўдзеле у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве сямідзесяцігадовага актывіста Барыса Хамайды.

Падставай складання пратакола правапарушэння па арт 23.34 КаАП для супрацоўнікаў міліцыі стала віншаванне жыхароў абласнога цэнтру з надыходзячым Днём Волі.

Суддзя Дзяніс Аляксеенка пастанавіў пакараць пенсіянера штрафам у памеры 1 базавай (Br 24,5). Прымаючы рашэнне, суддзя ўлічыў сталы век Барыса Хамайды і памер ягонай пенсіі (Br 234).

Пачынаючы з 1997 года Барыс Хамайда, практычна кожны дзень распаўсюджвае ў цэнтры Віцебску незалежныя газеты, улёткі, нацыянальную сімволіку. Яго неаднаразова затрымлівалі і каралі ў адміністрацыйным парадку за ўдзел у несанкцыянаваных пікетах і проста па надуманых падставах, паведамляе spring96.org.

ЮВ, belsat.eu, паводле spring96.org

Стужка навінаў