У панядзелак у Беларусі чакаецца да 24 градусаў цяпла


7 траўня ў краіне прагназуюць да 24 градусаў цяпла, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У панядзелак чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах Гомельскай вобласці пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночна-ўсходні ўмераны, на паўднёвым усходзе парывісты.

Тэмпература паветра ноччу складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, у паўднёва-ўсходніх раёнах – да 12 градусаў. Днём чакаецца 18-24 градусаў цяпла.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў