Цацачны пратэст


Кампанія «Гавары праўду!» зладзіла акцыю на плошчы Незалежнасці ў Менску.

Праўда, гэтым разам пратэставалі не самі актывісты, а мяккія цацкі. Актывісты пасадзілі іх на клумбе каля аўтобуснага прыпынку і раздалі самаробныя плакаты. Цацкі патрабавалі свабоды слова, вызвалення палітвязняў, ШОС і скардзіліся на міліцыянтаў.

Арганізатары акцыі адзначаюць, што ўсіх пратэстоўцаў затрымала міліцыя.

belsat.eu

Стужка навінаў