У выходныя – мінус 32°С


Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтру, уначы 11–12 лютага ў Беларусі тэмпература апусціцца да мінус 22–29 градусаў, месцамі да – 30–32 градусаў. У Менску ўначы чакаецца мінус 23–25, удзень – мінус 15–17°С.

Але ўжо ўдзень 11 лютага слупок тэрмометра ўзнімецца да мінус 12–18. Праўда, на ўсходзе будзе каля мінус 20°С. Чакаецца пераменная хмарнасць без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні, 3–8 м/с.

12 лютага сіноптыкі прагназуюць па краіне пераменную хмарнасць. Пераважна без ападкаў, месцамі шэрань, на дарогах галалёдзіца. Вецер ноччу слабы пераменны, днём паўднёва-заходні, 4–9 м/с. Тэмпература паветра: ноччу мінімальная мінус 20–27°С, на ўсходзе да 28–32 градусаў марозу. Максімальная ўдзень мінус 8–15, на ўсходзе краіны 16–18 градусаў марозу.

Затым маразы пачнуць паступова слабець. 13 лютага прагназуецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі, пераважна на паўночным захадзе, кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы, 4–9 м/с. Тэмпература паветра: ноччу мінімальная ад мінус 13 градусаў на паўночным захадзе да 27 на паўднёвым усходзе краіны. Максімальная ўдзень мінус 6–13, на ўсходзе да мінус 15 градусаў марозу.

belsat.eu

Стужка навінаў