69-гадовы мужчына забіў жонку нажом і малатком ды пайшоў глядзець тэлевізар


Былыя сужэнцы пасварыліся праз грошы.

Жыхар Жодзіна пражываў з былой жонкай у адной кватэры. Мужчына забіў былую жонку ў чэрвені. Калі яна вярнулася з лецішча, былы муж быў нападпітку і пачаў прад’яўляць прэтэнзіі, што тая забрала частку грошай, перададзеных яму дачкой.

У сварцы пенсіянер ударыў 66-гадовую кабету некалькі разоў у галаву малатком. Яна выбегла на гаўбец і пачала крычаць. Тады абвінавачаны нанёс ёй не менш за 16 удараў нажом. Ад множных раненняў яна памерла на месцы.

Пра крыкі з кватэры паведамілі суседзі. Мужчына закрыўся знутры і лёг на ложак глядзець тэлевізар. У гэткай позе яго і знайшлі праваахоўнікі. У ходзе следчых дзеянняў высветлілася, што ў 2017 годзе яго судзілі за катаванне суседкі.

Крымінальную справу перадалі ў пракуратуру для скіравання ў суд. Забойцы пагражае да 8 да 15 гадоў або пажыццёвае зняволенне.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў