Зімоўе лебедзяў


На адкрытых участках вадаёмаў Менску і ваколіцаў засталіся зімаваць сотні вадаплаўных птушак.

У канцы студзеня пры вялікай праталіне вадасховішча Крыніца, каля вадаскіду плаціны, жылі мноства качак і прыблізна шэсць дзясяткаў лебедзяў. Калі маразы памацнелі, прыродаахоўныя службы сталі падкормліваюць птушак, прыязджаюць дапамагчы і менчукі.

2 лютага птушак стала менш – у прыватнасці, колькасць лебедзяў скарацілася на 10–15 асобінаў. Не відаць корму, якога ў мінулае наведванне шмат ляжала нават на беразе. Таму птушкі ахвотна бяруць яго з рук людзей, нават выбіраюцца па лустачкі белага хлеба на прыбярэжны лёд, чаго раней не было. Над палонкаю, якая, на шчасце, не стала меншаю, клубіцца марозная пара.

belsat.eu

Стужка навінаў