Апытанне: у заробкі памерам $ 500 мала хто верыць


Старшыня Нацбанку Надзея Ермакова на апошняй прэс-канферэнцыі не выключыла, што сярэдні заробак беларуса можа дасягнуць лічбы $ 500. Большасць апытаных жыхароў Менску скептычна ставіцца да гэтых абяцанняў.

«Не веру. Яны абяцаюць-абяцаюць, але гэтых абяцанняў ніколі не выконваюць», – гаворыць адна з рэспандэнтак. «Наш эканамічны стан у краіне не дазволіць гэтага – вярнуць усё. У нас і вонкавыя пазыкі вельмі вялікія, і не бачна, каб сітуацыя змянялася да лепшага», – мяркуе жыхарка Менску.

Некаторыя з апытаных прызнаюць, што эканоміка Беларусі сутыкнулася з сур’ёзнымі праблемамі, але іх можна развязаць. «Колькі часу ў нас ва ўладзе прэзідэнт Лукашэнка, столькі часу я на ягоным баку, але крыху выклікала сумневаў тое, што ён казаў: ува ўсіх краінах крызіс, а ў нас яго няма. І цяпер мы прышлі да таго, што нашая дзяржава – на апошнім месцы паводле эканомікі сярод іншых дзяржаваў СНД. Думаю, гэтыя 500 долараў, якія нам абяцалі два гады таму, прыйдуць, вернуцца, і мы зможам жыць заможна», – падзялілася думкамі жыхарка Менску.

belsat.eu

Стужка навінаў