Любоў Лунёва: У МУС ідзе «зачыстка»


Алег Пякарскі, Яўген Полудзень, Леанід Фармагей – высокія чыноўнікі з Міністэрства ўнутраных справаў адзін за другім пакідаюць свае пасады. Камусьці ўдалося сысці добраахвотна, а хтосьці нават трапіў пад крымінальны пераслед. «Пачалася нейкая зачыстка. І калі раней мы казалі, што арышт Полудня і звальненне іншых сілавікоў могуць сведчыць пра тое, што пачаліся рухі ў гэтым кірунку, то цяпер мы можам сказаць пра гэта дакладна», – упэўненая журналістка і аналітык Любоў Лунёва.

«Ёсць меркаванне, што сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар Лукашэнка займаецца вось гэтымі «зачысткамі» і хоча стварыць яшчэ адну падкантрольную свайму ведамству сілавую ўстанову», – дадае Любоў Лунёва. Новыя пасады ў МУС усё часцей займаюць сілавікі з КДБ. Лічыцца, што менавіта гэтая структура цалкам пад кантролем Віктара Лукашэнкі. Акрамя таго, сын дзейнага прэзідэнта захаваў поўны кантроль над Дзяржаўным памежным камітэтам.

«Ці паўплываюць такія «зачысткі» і кадравыя перастаноўкі на эфектыўнасць барацьбы са злачыннасцю? Я думаю, што не. Бо мы жывем у такі час, калі ў нашай краіне не мае ніякага значэння, якую прафесійную падрыхтоўку мае той ці іншы сілавік. Цяпер усё вырашае адданасць адпаведнай структуры», – падкрэсліла аналітык.

belsat.eu

Стужка навінаў