Рымашэўскі і Фядута: два бакі канфлікту


Палітыкі пракаментавалі сваю спрэчку і распавялі, чаму “Кааліцыя шасці” гэтак і не падпісала пагадненне адносна парламенцкіх выбараў.

“Мы працавалі над дакументам на працягу двух тыдняў і прыйшлі да ўзгодненага варыянту. Але сёння за пяць хвілін да прэс-канферэнцыі рух” За Свабоду “прадставіла свой варыянт, папярэдне ўзгоднены з адным-двума суб’ектамі” шасцёркі “. Гэта, безумоўна, непрыгожа і неэтычна. Мы не мелі магчымасці азнаёміцца з тэкстам, абмеркаваць яго ў арганізацыі. А ў прынцыпе, я думаю, нам удалося сёння пазбегнуць правакацыі з мэтай развалу кааліцыі “, – заявіў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі.

Палітык адмовіўся каментаваць адрозненні двух праектаў дакумента, але сказаў: “Думаю, ёсць яшчэ невялікі шанец, пры ўмове захавання прыстойнасці паводзін ўсіх палітычных суб’ектаў, прыйсці да агульнай пазіцыі. Магу сказаць, што пазіцыя БХД адназначная – пры наяўнасці палітвязняў ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі будзе здрадай па стаўленні да іх. Гэта будзе подпіс ўсіх палітычных сілаў пад тым прысудам, які цяпер адбываюць людзі ў турмах”.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Аляксандр Фядута падаў сваё бачанне падзеяў: «Дэмакратыя прадугледжвае пэўныя працэдуры, у тым ліку працэдуру ўзгаднення. На жаль, высветлілася, што ўзгадненне часам прыводзіць да «выхолащивания» дакументу: той дакумент, які гатовы быў падпісаць кожны, як высветлілася, не ўтрымліваў ніякай канкрэтыкі, – адзначыў ён. – Таму шэраг структураў настойваў на тым, каб канкрэтыка з’явілася. Сярод іншага, каб гаварылася пра абавязковае зняццё кандыдатаў у тым выпадку, калі ў краіне будуць заставацца палітвязні. Гаварылася пра неабходнасць каардынацыі дзеянняў у галоўных пытаннях – у назіранні ды кантролі, пра агульную інфармацыйную кампанію. <…> На жаль, не пад усімі гэтымі прапановамі гатовыя былі падпісацца ўсе нашыя калегі».

Што тычыцца “Гавары праўду!”, падкрэсліў Фядута, ніхто з лідэраў кампаніі не можа ўдзельнічаць у выбарах, паколькі ўсе яны маюць судзімасць. “Таму калі хтосьці абвінавачвае нас у асабістых інтарэсах, ён, прабачце, хлусіць”, – сказаў на заканчэнне каардынатар кампаніі.

Высветлілася, што падпісанне агульнага дакументу адносна ўдзелу ў парламенцкіх выбарах блакаваў сустаршыня аргкамітэту стварэння партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі, паводле якога тэкст дэкларацыі падрыхтавалі чальцы руху “За Свабоду”, але ўзгаднілі не з усімі ўдзельнікамі кааліцыі.

Пасля нарады адбылося сутыкненне, каардынатар кампаніі “Гавары праўду!” Аляксандр Фядута даў выспятка Рымашэўскаму. Журналістам удалося зняць на камеру невялікі фрагмент спрэчкі.

У “кааліцыю шасці” ўваходзяць Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя БНФ, Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”, аргкамітэт стварэння партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, рух “За Свабоду” і грамадзянская кампанія “Гавары праўду!”.

belsat.eu

Стужка навінаў