Турэмшчыкі робяць усё для інфармацыйнай блакады Міколы Статкевіча


Жонка палітвязня каментуе, чаму пасля пасля турэмнага карцэра яго перавялі ў следчы ізалятар

Напачатку студзеня экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Міколу Статкевіча перавялі з Шклоўскай калоніі ў Магілёўскую турму, дзе больш жорсткія умовы ўтрымання. Там яго адразу пасадзілі ў карцэр за парушэнні, быццам зробленыя яшчэ ў калоніі. Пасля палітвязня павінны былі вярнуць ў турэмную камеру, аднак замест гэтага змясцілі ў камеру-адзіночку следчага ізалятару.

“Думаю, яго змясцілі ў карцар, каб не было магчымасці камунікаваць з людзьмі. Турэмныя начальнікі робяць усё магчымае для інфармацыйнай блакады, – кажа спадарыня Адамовіч. – Ціск узмацніўся пасля таго, як Мікола адмовіўся падпісваць прашэнне аб памілаванні, а таксама калі ад яго пачалі даходзіць звесткі аб умовах утрымання ў турме. Гэта іх раззлавала найбольш”.

Марына Адамовіч ужо чатыры месяцы не атрымлівае ад мужа ніводнага ліста. Сам спадар Мікола на момант выхаду з карцэра атрымаў толькі адзін ліст ад жонкі, хоць яна адпраўляла як мінімум сем. “Лісты даходзяць з затрымкамі, – кажа суразмоўца. – Гэта таксама сведчыць пра імкненне турэмшчыкаў мінімізаваць любую інфармацыю, якая даходзіць да Міколы і наадварот”.

belsat.eu

Стужка навінаў