У Менску ўшанавалі памяць ахвяраў Халакосту


27 студзеня адбылася сустрэча, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяраў Халакосту. Яе арганізавалі прадстаўніцтва ААН у Беларусі ды грамадскае аб’яднанне “Рэспубліканскі фонд “Халакост”.

На сустрэчы выступілі кіраўнік прадстаўніцтва ААН у Беларусі Антоніюс Бэрнардус Брук, прадстаўнікі дзяржаўных ведамстваў, былыя вязні гета, вучні, якія даследуюць тэму Халакосту ў Беларусі.

Старшыня Саюзу беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчынаў, вядомы архітэктар Леанід Левін нагадаў, што ў 2005 г. ААН пастанавіла адзначаць Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. “У Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны загінулі амаль 2,5 мільёна людзей, – зазначыў ён. – З іх – 800 000 яўрэяў. Памяць жыве ў народзе, мы яе ўшаноўваем, адзначаем гэтыя жалобныя дні, удзельнічаем у канферэнцыях на тэму Халакосту. Ён тычыўся не толькі яўрэяў, Халакост мог перакінуцца і на іншыя нацыі. Мы шануем памяць людзей, якія перажылі зверствы фашызму, робім усё, каб адрадзіць страчаную гісторыю, культуру, мову – знішчалі ж не проста народ, а і яго культурную спадчыну”.

belsat.eu

Стужка навінаў