68-гадовы эканаміст з Беларусі агучыў формулу кахання


Паводле эканаміста Леаніда Заікі, шлюбы павінны быць мінімум два, а жанчына – маладзейшая. На колькі – вылічваецца паводле формулы.

Леанід Заіка адзін выхоўвае 12-гадовага сына. Жонка, якая была маладзейшая на 19 год, пайшла з жыцця пасля цяжкой хваробы. Пра формулу кахання эканаміст распавядае ў выданні праграмы «”Прыват” з Валярынаю Куставай», прысвечанай крутым пенсіянерам. Пры гэтым зазначыў, што формулу не вылічыў, проста выкарыстаў ідэі сваіх калег:

«Спачатку глядзіце на твар, пасля на ногі […] бераце калькулятар і лічыце: ідэальная формула суадносінаў узросту жанчыны і мужчыны – не толькі для шлюбу, але і для сяброўства або супольнай паездкі на адпачынак – гэта х:2 + 7, дзе х – узрост мужчыны».

Няцяжка заўважыць, што прапорцыя змяняецца штогод. А вось рэсурс рамантычнай закаханасці выветрываецца праз 7 гадоў, кажа госьц праграмы. І гэта Леаніда Заіку не хвалюе, бо ён лічыць, што Беларусь даўно прыйшла да дзвюхступеньчатага шлюбу (два разы ў жыцці). А як часта, на думку Леаніда Заікі, адносіны вычэрпваюць сябе? Глядзіце ў відэаматэрыяле (вышэй).

Глядзець выданне праграмы «”Прыват” з Валярынаю Куставай» цалкам:

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў