У Жлобіне санітаркі моргу кралі рэчы з адзення памерлых


Крымінальную справу за крадзеж распачалі 26 студзеня ў дачыненні дзвюх санітарак Жлобінскага міжраённага аддзялення следча-медычнай экспертызы.

26-гадовая гамяльчанка заявіла ў міліцыю пра тое, што працаўнікі моргу скралі з адзення яе памерлага брата мабільны тэлефон «Nokia» і лічбавы фотаапарат «Samsung». Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкаму, 41-гадовая і 33-гадовая санітаркі падпісалі падпіску аб нявыездзе. Абедзве яны – сельскія жыхаркі.

У Хойніках рабочая фабрыкі мастацкіх вырабаў забірала грошы ў мясцовых жыхароў. Раней асуджаная 42-гадовая жанчына называлася супрацоўніцаю Хойніцкага райвыканкаму. У 81-гадовага пенсіянера яна забрала 100 тыс. руб., у 35-гадовага мясцовага жыхара – 150 тыс. руб. Прысвоеныя грошы міліцыі знайсці не ўдалося, у дачыненні жанчыны распачалі крымінальную справу за махлярства.

belsat.eu

Стужка навінаў