67-ы дзень пратэстаў. Галоўнае


Чым сёння жыла Беларусь – Belsat.eu падводзіць вынікі чарговага дня супрацьстаяння беларускага народу і ўладаў.

Пратэсты

Жанчыны ў Дзень маці прайшліся вуліцамі беларускай сталіцы. Пра затрыманні невядома, надвор’е было кепскае, але нягледзячы на гэта, у цэнтр Менску выйшлі сотні жанчын.

Марш Матуляў у Менску. 14 кастрычніка. Фота belsat.eu

Гвалт і салідарнасць

Менскі бізнесоўца Максім Харошын, якога моцна збілі сілавікі 13 кастрычніка, не пазнаў жонку. Ягоны стан здароўя моцна пагоршыўся.

Максім Харошын. Скрыншот

Жонка Максіма. Кацярына Харошына таксама распавяла «Белсату» пра свой цяперашні стан:

«Мы трымаемся, спадзяемся на лепшае, але дактары сцвярджаюць, што стан Максіма – гэта наступствы чэрапна-мазгавой траўмы».

Перад кветкавай крамай пары сёння стаяла доўгая чарга.



Лукашэнка папрасіў вызваленага палітвязня падрыхтаваць спіс асобаў, якіх таксама можна выпусціць

Сёння выйшла праграма «ОбъективНо» на тэлеканале АНТ, у якой палітвязень Юры Васкрасенскі кажа, што Лукашэнка прасіў яго скласці спіс асбоаў, якія «не так небяспечны для грамадства».

Юры Васкрасенскі. Скрыншот

Адметна, што Юры Васкрасенскі ўтрымліваецца пад хатнім арыштам і даваць каментары незалежным медыям яму забаронена. Затое браць удзел у перадачах дзяржаўнай тэлевізіі, відавочна, беларускія праваахоўныя органы дазваляюць.

Hавiны
Лукашэнка папрасіў вызваленага палітвязня падрыхтаваць спіс асобаў, якіх таксама можна выпусціць
2020.10.14 21:58

Беларусы з гуманітарнай візай змогуць працаваць у Польшчы

Беларусы, якія праз рэпрэсіі былі вымушаныя выехаць у Польшчу і атрымалі гуманітарную візу, змогуць працаваць ужо з сярэдзіны лістапада. Пра гэта абвесціў дэпутат польскага Сейму Міхал Шчэрба на прэсавай канферэнцыі Цэнтру Беларускай Салідарнасці. Раней такой магчымасці не было.

Фота facebook.com/BelaruskiDom

Содні

Журналісту «Белсату» Змітру Казакевічу сёння прысудзілі 3 дні арышту за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту 6 верасня. Пасля суду міліцыянты з крымінальнага вышуку павезлі Змітра дадому, каб правесці ператрус.

У Віцебску 14 кастрычніка затрымалі Таццяну Севярынец і не выпусцілі праз тры гадзіны з Першамайскага РУУСа ў Віцебску. Пратрымаўшы некалькі гадзін у Першамайскім РУУС у Віцебску, Таццяну Севярынец, маці трох дзяцей і бабулю сямі ўнукаў, адвезлі да суду ў СІЗА, бо паводле мужа Таццяны Кастуся Севярынца, ІЧУ ў Віцебску часова не працуе). Што ёй прад’яўляюць – не паведамілі.

Таццяна – вядомая грамадская актывістка, маці апазіцыйнага палітыка Паўла Севярынца, які ўжо чатыры месяцы знаходзіцца ў зняволенні і прызнаны вязнем сумлення.

Святлана Ціханоўская звярнулася да працаўнікоў беларускіх заводаў і прадпрыемстваў

Яна заклікала да аб’яднання:

«Уся ваша барацьба патрабуе велізарнай мужнасці. І я ведаю, што вам нялёгка. Але тое, што вы робіце, з кожным днём набліжае нас да перамогі. Аб’ядноўвайцеся. Дзейнічайце. Выходзіце з праўладных прафсаюзаў і стварайце свае, незалежныя. Калі вас будуць пазбаўляць прэміяў або звальняць – звярніцеся ў фонды».

Швейцарыя ўвяла санкцыі ў дачыненні да 40 беларускіх чыноўнікаў

Санкцыі Швейцарыі прадугледжваюць блакаванне рахункаў і забарону на ўезд у краіну. У чорны спіс увайшлі кіраўнік МУС Юрый Караеў, ягоныя намеснікі і іншыя сілавікі, былы кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык і ягоныя намеснікі, былы генпракурор Аляксандр Канюк, кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына ды іншыя прадстаўнікі ЦВК.

Санкцыі пачалі дзейнічаць з 13 кастрычніка.

belsat.eu

Стужка навінаў