Дэканат абараніў студэнтку, затрыманую за акцыю пратэсту


Святлану Задзядзюрыну 19 снежня 2011 г. затрымалі каля Чырвонага касцёлу нібыта за ўдзел у акцыі пратэсту. Студэнтка 4 курсу фізфаку БДУ запэўнівае, што яна проста вярталася дадому.

Тым не менш, вырак суда Партызанскага раёну Менску – штраф у памеры 25 базавых велічыняў. Дзяўчына звярнулася з касацыйнаю скаргаю ў Менскі гарадскі суд, які 17 студзеня разглядаў гэтую справу.

“Шчыра кажучы, нават і ідэі не мела, што такое можа адбыцца са мной. У той дзень я сапраўды ішла з заняткаў, і тое, што здарылася, было шокам не толькі для мяне, але і для маіх сяброў, дэканату, родных”, – узгадвае Святлана Задзядзюрына.

Менскі гарадскі суд скіраваў справу на пераразгляд, бо дэканат фізічнага факультэту даў даведку пра тое, што ў час правядзення акцыі дзяўчына была на занятках. Міліцыянт жа, што выступаў як сведка на судзе, блытаўся ў сваіх паказаннях.

Падобныя справы даволі актуальныя для судовых установаў. Праўда, выпадкі, калі суддзі становяцца на бок раней асуджаных, – рэдкае выключэнне.

belsat.eu

Стужка навінаў