Уладзімір Барадач у "Гарачым каментары"


Расследаванне тэракту ў менскім метро завершылася, прысуды вынеслі, асуджаныя на смерць чакаюць расстрэлу. Аднак альтэрнатыўныя версіі выбуху дагэтуль жывяцца новымі фактамі ды здагадкамі. Чарговую хвалю цікавасці выклікалі кадры з відэасюжэту дзяржаўнага агенцтва БелТА, зробленыя ў дзень трагедыі.

На кадрах дакладна відаць, як з падземнага пераходу падымаюцца чатыры чалавекі. Двое з іх нясуць брызентавую торбу. Яшчэ адзін трымае ў правай руцэ вялікую катушку з чорным дротам, а ў левай – прадмет, падобны да выбуховай машынкі. Скандальнае расследаванне было апублікаванае на сайце gonzo.by, які на гэты момант заблакаваны. Паводле сайту, дваіх з гэтых людзей можна пабачыць таксама на здымках на станцыі метро напярэдадні выбуху. Хто яны і што там рабілі? Афіцыйных каментароў наконт таямнічых людзей у цывільным сілавікі не даюць.

Паводле палкоўніка ў адстаўцы, апублікаваныя здымкі сведчаць, што ні торба Канавалава, ні торба чалавека на відэазапісах камераў назірання ў метро не выбухалі.

“Мы бачым на відэа, як, магчыма, гэтую ж торбу выносяць людзі з метро. Раней я спрабаваў давесці, што зарад знаходзіўся ў тумбе і не мог кіравацца з дапамогаю званка “космас”, пра які кажа следства. Гэтая прылада не працуе ў такіх умовах. На здымках мы бачым усё неабходнае да падрыву выбухоўкі электрычным спосабам. Там кандэнсатная падрыўная машынка, прычым два камплекты, драты і кантрольна-вымяральная апаратура. Гэтыя хлопцы адчувалі адказнасць за даручаную задачу, таму мелі два камплекты правадоў, кандэнсатаў і вымяральных прыбораў”, – кажа спадар Барадач.

belsat.eu

Стужка навінаў