Лідзія Ярмошына: Стандарты АБСЕ трэба перагледзець


Старшыня ЦВК мяркуе, што патрабаванні да правядзення дэмакратычных выбараў можна трактаваць па-рознаму.

На сённяшняй прэсавай канферэнцыі Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што стандарты Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЕ трэба перагледзець. Асноўнаю праблемаю яна называе адсутнасць рэкамендацыі, паводле якой правілы правядзення выбараў мусяць адпавядаць нацыянальнаму заканадаўству.

“Беларусь і Расея неаднаразова заяўлялі, што стандарты правядзення свабодных і дэмакратычных выбараў трэба мадэрнізаваць, бо іх можна трактаваць дваяка, у залежнасці ад мэтаў місіі”, – сказала Ярмошына.

belsat.eu

Стужка навінаў