66 раёнаў у Беларусі назвалі неспрыяльнымі для вядзення сельскай гаспадаркі


Урад Беларусі пералічыў раёны, якія з’яўляюцца неспрыяльнымі для вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі на 2020 – 2024 гады. У пералік патрапілі 66 раёнаў краіны.

Паводле ўраду, на Гарадзеншчыне для вытворчасці сельгаспрадукцыі неспрыяльныя 3 раёны, на Берасцейшчыне – 5, у Менскай вобласці – 7, на Магілёўшчыне – 13, на Віцебшчыне – 18 і ў Гомельскай вобласці – 20.

Паводле ўраду, неспрыяльным для вытворчасці сельгаспрадукцыі зʼяўляецца раён, на тэрыторыі якога немагчымая высокарэнтабельная вытворчасць.

Фармаванне пераліку раёнаў, якія лічацца неспрыяльнымі для вядзення сельскай гаспадаркі, урад ладзіць адзін раз на пяць гадоў.

Hавiны
Беларуская сельская гаспадарка: падзенне і дэградацыя па выніках 2018
2019.02.07 06:48

СК belsat.eu

Стужка навінаў