Сярэдні памер дапамогі беспрацоўным у Менску – Br 150 тыс.


Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Менску на 1 студзеня 2012 года склаў 0,3 % эканамічна актыўнага насельніцтва. За снежань гэты паказнік не змяніўся, паведамілі ў кіраўніцтве занятасці камітэту працы, занятасці і сацыяльнай абароны Менгарвыканкаму.

Паводле звестак камітэту, найбольш запатрабаваныя ў Менску спецыялісты – кіроўцы аўтамабіляў (823 вакансіі), рабочыя комплекснай уборкі (373), грузчыкі (394), муляры (854), кандуктары (400), маляры (494), цесляры (248), падсобныя рабочыя (560), тынкоўнікі (665), дактары-спецыялісты (266), інспектары (130), медсёстры (607).

Сярэдні памер дапамогі для беспрацоўных у снежні склаў 149,3 тыс. рублёў. У лістападзе гэта было 121,6 тыс. рублёў. Для параўнання: бюджэт пражытковага мінімуму ў Беларусі – 574 790 рублёў.

На 1 студзеня ў сталіцы быў зарэгістраваны 3 041 беспрацоўны. За 2011 год па спрыянне ў працаўладкаванні звярнуліся больш як 24 600 чалавек. На працу ўладкаваліся 13 785. З іх 7 802 беспрацоўныя атрымалі сталы занятак.

belsat.eu

Стужка навінаў