Землякі не змаглі ўбачыць кандыдата па тэлевізары.
Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”, 26 лістапада, праз дзве хвіліны пасля пачатку тэлевыступу кандыдата на прэзідэнта Уладзіміра Някляева ў смаргонскім мікрараёне Карані раптоўна прапала электрычнасць. Святла не было 47 хвілінаў. Нагадаем, што працягласць выступу кандыдата на БТ складае 30 хвілінаў.
Варта адзначыць, што з болей як 400 смаргонскіх подпісаў за вылучэнне Някляева кандыдатам на прэзідэнта, каля 80% сабралі ў згаданым мікрараёне. Дзяжурны Смаргонскіх раённых электрасетак паведаміў, што электрычнасці не было, бо парваўся кабель.
Смаргонскія праваабаронцы Ірына Вештард і Алесь Дзергачоў будуць дамагацца, каб сарваны тэлевыступ жыхарам Каранёў паказалі ў запісе.
belsat.eu