У Кітаі пабудавалі лядовы горад


Штогод у пачатку студзеня ў паўночна-ўсходняй частцы Кітаю распачынаецца лядовы фестываль.

Нават анамальна цёплая зіма не сталася перашкодаю. Каб забяспечыць “лядовых будаўнікоў” матэрыяламі, выкарысталі адмысловую машыну дзеля вытворчасці штучнага снегу і лёду. Каштавала гэта арганізатарам каля $ 19 млн. Каб пабудаваць горад са снегу і лёду плошчаю 600 000 квадратных метраў, спатрэбілася крыху больш за паўмесяца.

Апошнія прыгатаванні – паліраванне лядовых і снежных фігураў – і горад будзе гатовы прыняць наведнікаў. Іх чакаецца не менш як мільён. Квіток у лядовы горад каштуе каля $ 16, і ўтрая даражэй уначы, бо менавіта ў начны час горад, асветлены рознымі колерамі, выглядае магічна.

belsat.eu

Стужка навінаў