Актывісткі «Femen» зніклі пасля акцыі ў Менску


Тры дзяўчыны з украінскага жаночага руху “Femen” зладзілі акцыю каля будынку КДБ у Менску. Аголеныя, яны трымалі плакаты з надпісамі “Свабоду палітычным вязням” ды “Жыве Беларусь!”. Як паведамляецца на іхнай старонцы ў Фэйсбуку, ад 18 гадзіны з дзяўчатамі няма сувязі.

“Femen” звяртаецца да ўсіх, хто мае інфармацыю аб месцы знаходжання актывістак і просіць дасылаць інфармацыю на e-mail femen.ua@gmail.com, альбо на нумар +38(097)967 1753

***

Падчас асвятлення акцыі затрыманы фотажурналістка Юлія Дарашкевіч, відэааператарка “Нашай Нівы” Таццяна Гаўрыльчык, і незалежны журналіст Алесь Баразенка, што супрацоўнічае з тэлеканалам “Белсат”.
“Алесь зараз знаходзіцца ў РАУС Цэнтральнага раёну. Міліцыянты заявілі, што ён не падобны на сваё фота ў пашпарце. Верагодна, яго трымаюць дзеля “высвятлення асобы”, — распавяла “Белсату” незалежная журналістка Аліна Радачынская. Па яе словах, міліцыянты таксама гаворылі Аляксандру Баразенку, што ім удалося затрымаць і удзельніц акцыі — дзяўчын з украінскага руху “Femen”.
Прэс-сакратар Амбасады Украіны ў Беларусі Аляксей Емяльяненка паведаміў “Белсат”, што інфармацыі наконт затрымання ў іх пакуль няма. “Безумоўна, калі гэта спраўдзіцца, амбасада будзе рэагаваць і акажа ўсю неабходную дапамогу суайчынніцам”, — запэўніў прэс-сакратар.

belsat.eu

Стужка навінаў