Новы спосаб эканоміі: хадзі без гальштука


Зняць гальштукі, каб ашчадзіць на кандыцыянерах, заклікалі жыхароў Чылі міністры эканомікі і энергетыкі.

У рамках агульнанацыянальнай кампаніі энергазберажэння ўрад краіны заклікае расслабіць гальштук, каб не ўключаць напоўніцу кандыцыянераў. Міністэрства энергетыкі падлічыла, што калі кожны жыхар хоць на некалькі градусаў зменшыць магутнасць кандыцыянера, эканомія будзе вельмі сур’ёзная.

«Гэта малы жэст, і я хачу падкрэсліць гэта. Гэта проста жэст, але ён спрыяе энергаэфектыўнасці. Ёсць такія краіны, як Японія ды Іспанія, што здолелі істотна зменшыць кандыцыянаванне паветра. Гэта ў першую чаргу дапамагае эканоміць грошы і ў той жа час дапамагае эканоміць энергію», – заклікае суайчыннікаў міністр энергетыкі Радрыга Альварэс.

Улетку ў Сант’яга тэмпература паветра рэдка бывае ніжэйшая за 30 градусаў.

belsat.eu

Стужка навінаў