Па факце гібелі Івана Нікітчанкі пачалі крымінальную справу


Па факце ДТЗ, у выніку якога загінуў чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскі дзеяч Іван Нікітчанка, адкрылі крымінальную справу.

Справу на падставе ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) пачалі ў Маладзечанскім РАУС. Падрабязнасці расследавання не паведамляюцца.

Нагадаем, сустрэчнае сутыкненне “Фольксвагена”, якім кіраваў Нікітчанка, з грузавіком ЗіЛ адбылося прыблізна а 15.00 19 лістапада на 56-м кіламетры дарогі Менск–Маладзечна–Нарач. Навуковец памер ноччу 20 лістапада ў Маладзечанскай раённай лякарні.

belsat.eu

Стужка навінаў