Леанід Заіка: Разавай дэвальвацыі не будзе


Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” ўпэўнены, што рубель дэвальвуюць, аднак у бліжэйшы час разавай дэвальвацыі, як гэта адбылося два гады таму, не будзе.

“Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў заўсёды шмат чутак, і натуральна, што людзі апасаюцца за сваю будучыню, – кажа Леанід Заіка. – Тым больш, беларускі рубель не ёсць такім моцным, як быў 10 гадоў таму, да таго ж змены на сусветным рынку… Але я думаю, што пужаць людзей не трэба. Разавай дэвальвацыі не будзе”.

Аднак эканаміст падкрэслівае, што праблема Беларусі ў тым, што краіна ўсё больш спажывае імпартнай прадукцыі. “У 2011 г. нам прыйдзецца плаўна дэвальваваць рубель па 1–1,5% на месяц, але гэта будзе ў межах нормы”, – дадаў Леанід Заіка ў інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат”.

Тым часам у Нацбанку мяркуюць, што беларускі рубель увогуле не давядзецца дэвальваваць. Старшыня праўлення Нацыянальнага банку Беларусі Пётр Пракаповіч падкрэсліў, што ў 2011 г. сітуацыя, якая была 2 студзеня 2009 г., не паўторыцца. “2 студзеня сышло ў гісторыю. Мы яго ўжо перажылі. Больш такіх выпадкаў не будзе”, – паабяцаў галоўны банкір краіны.

belsat.eu

Стужка навінаў