Павел Вінаградаў: 19 снежня я збіраюся на Плошчу


Актывісты апазіцыі збіраюцца вынесці на праспект знічы, каб нагадаць пра трагічныя падзеі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 г.

Павел Вінаградаў таксама прынясе зніч, каб нагадаць “людзям у гэтай краіне”, “як у нас скралі выбары”. Ён не бачыць неабходнасці ў масавых акцыях, паколькі ў гэты дзень і так шмат хто пацярпеў. “Гэта дзень нашай паразы. І нагадваць пра гэта вельмі гучна, я думаю, не варта”, – сказаў Павел Вінаградаў “Белсату”.

А вось адправіць паштоўкі тым, хто трапіў за краты, у гэты дзень будзе вельмі дарэчы, лічыць былы палітвязень.

Актывіста кампаніі “Гавары праўду!” Паўла Вінаградава асудзілі ў справе 19 снежня на 4 гады зняволення. Яго і яшчэ дзесяць палітвязняў вызвалілі 14 верасня на загад Аляксандра Лукашэнкі.

belsat.eu

Стужка навінаў