Пракуратура: Полудзень дыскрэдытаваў органы ўлады


Следства сцвярджае, што намеснік кіраўніка МУС прычыніў шкоду дзяржуласнасці ў буйным памеры і нанёс шкоду дзяржаўным інтарэсам.

8 снежня ў дачыненні Яўгена Полудня Генеральная пракуратура распачала справу паводле ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэксу (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). З санкцыі генпракурора ў дачыненні яго абралі меру стрымання ў выглядзе зняволення пад варту. Створана следчая група і праводзіцца расследаванне.

Раніцаю 14 снежня намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук на сустрэчы з журналістамі адмовіўся сказаць, што канкрэтна інкрымінуюць Полудню, спаслаўшыся на тое, што не валодае гэтай інфармацыяй.

БелТА са спасылкаю на крыніцу ў органах пракуратуры паведамляе, што злоўжыванні Полудня пацягнулі прычыненне шкоды дзяржаўнай уласнасці ў буйным памеры ды істотную шкоду дзяржаўным інтарэсам у выглядзе дыскрэдытацыі органаў улады. У хадзе следства правяраецца таксама інфармацыя аб здзяйсненні Полуднем іншых злачынстваў карупцыйнай накіраванасці, у тым ліку хабарніцтва. Ці выставілі Полудню абвінавачванне, пакуль невядома.

Намеснікам кіраўніка МУС – начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі – Яўгена Полудня прызначылі 4 жніўня 2009 г.

belsat.eu

Стужка навінаў