Прашэнне аб памілаванні падаў толькі Уладзіслаў Кавалёў


З двух асуджаных у межах справы аб тэракце ў менскім метро прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта падаў толькі Уладзіслаў Кавалёў, паведаміў 14 снежня журналістам намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук.

Паводле яго, наглядных скаргаў ад удзельнікаў працэсу не паступала. Стук паведаміў, што Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў утрымліваюцца ў СІЗА КДБ, аднак ён не ведае, у адзіночных камерах ці не. «Але павінны ў адзіночных», – падкрэсліў Стук.

Ён заявіў, што на ноч асуджаных да ложкаў ніхто не прыкоўвае. Прынятыя ў дачыненні іх меры бяспекі скіраваныя на тое, каб яны з сабой нічога не зрабілі.

Стук паведаміў, што прысуд супрацоўніку міліцыі, па віне якога ў базе звестак не аказалася адбіткаў пальцаў Канавалава, яшчэ не абвешчаны, судовы працэс працягваецца. Падсуднага будуць этапаваць у Менск для допытаў, бо большасць сведак жыве менавіта ў сталіцы.

belsat.eu

Стужка навінаў