Павел Глоба: зоркі не прыхільныя да Беларусі


Ніякай змены ўлады ў Беларусі ў 2012 г. не прадбачыцца, і жыць будзе цяжэй, чым цяпер. Такі прагноз зрабіў астролаг Павел Глоба для нашай краіны.

“2012 г. паводле шмат якіх паказчыкаў не чакаецца радасным. Другая яго палова прынясе новую хвалю сусветнага эканамічнага крызісу, якая працягнецца прыблізна тры-чатыры гады. На Беларусі гэта адаб’ецца значна менш, чым на заходніх краінах, бо тут ёсць моцная вертыкаль улады, і заходняя сістэма дэмакратыі тут не дасягнула такога ўзроўню, як у Расеі. Таму ў Расеі будзе горш. У Беларусі пік крызісу чакаецца ў 2014–2015 гг.”, – адзначыў Глоба.

Астролаг бачыць у другой хвалі крызісу, якую ён прадказвае, і станоўчыя бакі. “Нас чакае вельмі цікавы час. Эпоха застою нулявых скончылася. Ад 2012 г. нам будзе цікава жыць, назіраць за навінамі. Гэта працягнецца да канца 2020 г.”, – абнадзеіў Глоба.

У канец свету, які шмат хто абмяркоўвае, ён не верыць. Астролаг называе ідэю канца свету “добрым бізнес-праектам”. “Нам трэба чакаць больш зямных рэчаў – не самых радасных, але тых, якія не маюць дачынення да канца свету”, – мяркуе Глоба.

belsat.eu

Стужка навінаў