Камароўскі: У гэты дзень мы думаем пра братоў-беларусаў


У 30-ю гадавіну абвяшчэння вайсковага становішча ў Польшчы прэзідэнцкая пара нашай заходняй суседкі запаліла ў сваім акне свечку, як гэта рабілі ў 1981-м дзясяткі тысячаў шакаваных палякаў, калі даведаліся пра ваеннае становішча.

Падчас ваеннага становішча тысячы дзеячаў польскай “Салідарнасці” былі арыштаваныя, дзясяткі пратэстоўцаў забітыя.

Браніслаў Камароўскі зазначыў, што гэты агонь прысвечаны ўсім, хто працягвае змагацца за свабоду ў сваіх краінах.

“Мы запалілі гэтыя свечкі, бо найперш шчыра хвалюемся за нашых братоў-беларусаў, за беларускіх вязняў сумлення, бо хочам падкрэсліць нашую польскую салідарнасць з імі”, – сказаў прэзідэнт.

“Гэта салідарнасць і з іхнымі сем’ямі. Мы хочам, каб гэтае святло, што гарыць у шмат якіх польскіх дамах цяпер, было святлом надзеі. Жадаем, каб сітуацыя ў іхнай краіне змянілася”, – сказала Ганна Камароўска.

belsat.eu

Стужка навінаў