Вадзім Зайцаў: Затрымалі некалькі кур'ераў, якія везлі грошы для апазіцыі


Аднак падрабязнасцяў справаў кіраўнік КДБ не называе.

Яшчэ 1 кастрычніка на сустрэчы з расейскімі журналістамі дзейны прэзідэнт заявіў, што яму вядома, хто спансаруе апазіцыю: “Мы ведаем, бо нядаўна аднаго такога кур’ера, які ў парушэнне закону перавозіў $200 тыс. праз мяжу, мы яго затрымалі”. Ён дадаў, што пляцоўкі для фінансавання апанентаў уладаў створаныя ў Літве, Польшчы ды Нямеччыне.

Кіраўнік КДБ Вадзім Зайцаў на сённяшняй сустрэчы з журналістамі не стаў раскрываць падрабязнасцяў справы з затрыманнем кур’ера. Ён адзначыў, што інфармацыю абнародуюць пасля таго, як закончыцца расследаванне. Паводле Зайцава, гэта не адзінкавы выпадак. Тым не менш, сітуацыю напярэдадні выбараў у Беларусі ён назваў спрыяльнай і спакойнай. “У нас усё добра”, – сказаў Зайцаў.

belsat.eu

Стужка навінаў