Ад трох гадоў зняволення за яблык?


У пасёлку Энергетыкаў (Дзяржынскі раён Менскай вобласці) мясцовы жыхар, пагражаючы пісталетам, скраў у кіёску яблык.

Крымінальную справу за разбой завялі на 25-гадовага мясцовага жыхара, раней асуджанага за рабаванні ды ўхіленне ад адбывання пакарання.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі ды грамадскіх сувязей УУС Менскага аблвыканкаму, ён падазраецца ў тым, што ўдзень 4 снежня ў пасёлку Энергетыкаў, пагражаючы прадаўцу кіёска з гароднінаю прадметам, падобным на пісталет, выкраў яблык. Пра злачынства ў міліцыю паведаміла ўладальніца кіёска, індывідуальная прадпрымальніца.

Падазраванага затрымалі. У яго сканфіскавалі пнеўматычны пісталет. Артыкул Крымінальнага кодэксу прадугледжвае пакаранне за разбойны напад – пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў.

belsat.eu

Стужка навінаў