Стэфановіч: Мяне не пасадзілі ў клетку з тэхнічных прычынаў


“Абсалютна выразна відаць, што распрацоўкі адносна Бяляцкага і мяне вёў КДБ. Гэта і правядзенне праверак супольных КДБ і падатковых огранаў у дачыненні мяне і маёй сям’і. І нарады пракуратуры ў дачыненні мяне. Мне была падрыхтаваная іншая доля ў гэтай аперацыі – я мусіў сядзець за кратамі ў клетцы, як і Алесь Бяляцкі. Але з пэўных тэхнічных прычынаў гэта не атрымалася”, – патлумачыў праваабаронца “Белсату”.

А гэтая прычына – недастатковая дзеля завядзення крымінальнай справы колькасць грошай на замежным рахунку Валянціна Стэфановіча. Яго абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, як і Алеся Бяляцкага, кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна”. На мінулым тыдні яго асудзілі на чатыры з паловаю гады зняволення.

Судовае паседжанне ў справе паплечніка Алеся Бяляцкага – праваабаронцы Валянціна Стэфановіча – скончылася абвяшчэннем перапынку да 16 снежня.

Прадстаўнікі падатковай інспекцыі папрасілі дадатковага часу на разгляд дакументаў. Але ўжо ўчора падаткоўцы павялічылі суму, якую збіраюцца спагнаць з праваабаронцы, з ранейшага 31 млн руб. да 43 млн. Cам жа Валянцін Стэфановіч перакананы, што справаю праваабаронцаў цэнтру “Вясна” займаецца не толькі падатковая інспекцыя.

belsat.eu

Стужка навінаў