Лукашэнка вырашыць лёс асуджаных за тэракт блізкім часам


Пра гэта ён заявіў 2 снежня падчас паездкі па Івацэвіцкім раёне, адказваючы на пытанні журналістаў.

“У найбліжэйшы час мне прыйдзецца прымаць гэтае рашэнне. Але я ўжо пра гэта думаў пасля вынясення прысуду, і я чамусьці не сумняваўся, што суд прыйдзе да такога меркавання”, – цытуе Лукашэнку дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА.

Паводле ягоных словаў, тое, што адбылося, гэта, па-першае, “анамальна для Беларусі”, па-другое, “недапушчальна”, па-трэцяе, “загінулі людзі”. “Па-чацвёртае, вось так нахабна – вы бачылі, як ён сябе паводзіў на допытах, – ён стараўся забіць найбольшую колькасць людзей”, – падкрэсліў Лукашэнка.

З іншага боку, працягнуў ён, ёсць бацькі асуджаных, частка грамадства, якая паўстала на абарону. “І вось пачынаеш усё гэта ўзважваць. Я прыму рашэнне ў найбліжэйшы час і абавязкова вас паінфармую, – сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да журналістаў. – Хоць гэта цяжкае для мяне рашэнне наконт гэтых двух – не ведаю, людзьмі мне іх назваць, ці як. Але вамі не забытае тое, што было, а мною – тым больш. Гэта быў вельмі моцны ўдар па нашым грамадстве. І тое, што суд прыняў такое рашэнне, – мне яго няма чым папракнуць. Цяпер слова за прэзідэнтам”.

“Я мушу падпісаць указ і пацвердзіць рашэнне суда, бо, калі звярнуліся за памілаваннем, я мушу разгледзець гэтыя дакументы. Гэта самае цяжкае, што можа быць у працы прэзідэнта”, – сказаў Лукашэнка.

belsat.eu

Стужка навінаў