Штодзень у Беларусі 3–4 чалавекі заражаюцца ВІЧ-інфекцыяй. Беларусь займае 3-е месца сярод краінаў Усходняй Еўропы паводле колькасці зарэгістраваных выпадкаў захворвання.
“Белсат” запытаўся ў менчукоў: як яны ставяцца да ВІЧ-пазітыўных асобаў?
“Стаўлюся я дрэнна да тых, хто хворы на СНІД, і не дай Бог захварэць, жахліва гэта. Маладыя асабліва мусяць берагчыся, старым ужо не пагражае. Але каб хтосьці з знаёмых захварэў, то ўгаворвала б, каб лячыўся, бо кажуць, што лечаць гэтую справу”, – падзялілася сваім меркаваннем пенсіянерка.
“Нармальна стаўлюся, і раблю ўсё дзеля таго, каб дапамагчы ім адаптавацца ў грамадстве. Я вельмі сур’ёзна да гэтага стаўлюся”, – кажа жанчына сталага веку.
“Дрэнна стаўлюся. Трэба змагацца, каб не было СНІДу. Не дай Бог, каб нехта са знаёмых захварэў. У мяне няма такіх знаёмых”, – падкрэсліў мужчына.
belsat.eu