Інтэрв’ю з псіхіятрам, які паставіў дыягназ тэрарысту


Хутчэй за ўсё, Андэрс Брэйвік, які ўлетку забіў у Нарвегіі 77 чалавек, трапіць у клініку, а не ў турму. Яго прызналі псіхічна неадэкватным.

Нарвежскія псіхіятры выявілі ў Брэйвіка паранаідальную шызафрэнію. Яны падрыхтавалі справаздачу, у якой напісалі: ён унушыў сабе, што абраны для ўратавання нарвежскага народу і надзелены правам вырашаць, хто павінен жыць, а хто павінен памерці.

Ахвярамі тэрактаў сталіся 77 чалавек. Брэйвік прызнаў, што, пераапрануўшыся ў форму паліцыянта, ён усталяваў бомбу ў аўтамабілі, які выбухнуў непадалёк урадавага будынку ў Осла. Затым ён паехаў на выспу Утэя, дзе кіроўная Працоўная партыя Нарвегіі праводзіла летнік для моладзі. У ходзе крывавай бойні, якая доўжылася больш за гадзіну, Брэйвік застрэліў 69 маладых людзей, 151 чалавек атрымаў раненні.

Напярэдадні тэрактаў забойца стварыў рахунак у «Twitter», дзе 17 ліпеня змясціў адзіную зацемку: «Адзін чалавек з цвёрдымі перакананнямі ў сіле роўны ста тысячам, якія маюць толькі інтарэсы».

Паводле следства, Брэйвік планаваў і іншыя напады.

belsat.eu

Стужка навінаў