60 % расейскамоўных акаўнтаў у «Twitter'ы» – боты


Такія лічбы прыводзяцца ў дакладзе «Robotrolling», прысвечанага інтэрнэт-актыўнасці ботаў. Даклад апублікаваны на сайце Цэнтру стратэгічных камунікацыяў NATO.

У дакладзе адзначаецца, што сёлета са жніўня па кастрычнік расейскамоўныя боты апублікавалі больш за 70 % усіх паведамленняў на расейскай мове аб прысутнасці NATO у Прыбалтыцы і Польшчы.

У англамоўным «Twitterʼы», паводле аўтараў дакладу, 39 % ботаў. За аналагічны перыяд яны распаўсюдзілі 52 % усіх англамоўных паведамленняў.

У лістападзе брытанскае выданне «Times» публікавала артыкул, у якім сцвярджаецца, што напярэдадні рэферэндуму аб выхадзе Вялікай Брытаніі з ЕЗ каля 150 000 тўітэр-акаўнтаў з Расеі апублікавалі паведамленні з заклікамі галасаваць за выхад з Еўразвязу. Праўда, былі і тыя, хто, заклікаў за тое, каб застацца ў ЕЗ.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў