6-гадовая раварыстка ехала з заплюшчанымі вачыма і трапіла пад МАЗ


Дзяўчынку шпіталізавалі з цяжкімі траўмамі. Цяпер яна ў рэанімацыі Берасцейскага дзіцячага абласнога шпіталя.

Здарэнне адбылося 8 ліпеня аб 11:30 ў в. Маціевічы Жабінкаўскага раёну.

6-гадовая дзяўчынка ехала па правым краі дарогі, раптоўна заплюшчыла вочы і вывернула руль у бок цяжкавіка, 57-кіроўца якога рабіў манеўр абгону. Дзіця трапіла пад правае кола прычэпа.

Праводзіцца праверка.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў