Расея: апазіцыя пратэстуе супраць фальсіфікацыяў


Адразу два пазіцыйныя мітынгі адбыліся ў Маскве.

Удзельнікі мітынгу, што сабрала партыя “Справедливая Россия” выступілі супраць фальсіфікацыяў і выкарыстання на карысць партыі “Единая Россия” адміністрацыйнага рэсурсу падчас перадвыбарнай кампаніі ды галасавання на парламенцкіх выбарах. “Мы хочам атрымаць менавіта той адсотак, які будзе дзякуючы таму, што за нас прагаласуе народ. Не той, які нам хтосьці прызначыць ці прапіша. Як народ прагаласуе, такі адсотак і патрэбны. І мы хочам, каб гэта было для ўсіх, а не толькі для нас”, – заявіў адзін з арганізатараў мітынгу дэпутат Генадзь Гудкоў.

Тым часам на набярэжнай Тараса Шаўчэнкі адбыўся мітынг руху “Дэмакратычны выбар”. Акцыя адбылася пад лозунгам “Далоў партыю жулікаў і злодзеяў!”. Паводле апазіцыянераў, пракрамлёўская “Единая Россия” губляе давер і падтрыманне грамадзянаў краіны, нягледзячы на ціск на выбарнікаў.

Выбары ў Думу прызначаныя на 4 снежня. Пасля ўнясення зменаў у расейскую Канстытуцыю, тэрмін паўнамоцтваў парламенту падоўжыўся з 4 да 5 гадоў. Акрамя таго, падвысіўся прахадны бар’ер з 5 % да 7 %.

belsat.eu

Стужка навінаў