У Азербайджане спыніла працу апошняе незалежнае СМІ


У Азербайджане закрываецца інфармагенцтва Turan. Напярэдадні яго кіраўнік Мехман Аліеў быў адпраўлены за краты – яго абвінавацілі ва ўхіленні ад падаткаў. На наступны дзень да абвінавачванняў дадаліся злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі і незаконнае прадпрымальніцтва. Бакінскі суд арыштаваў кіраўніка агенцтва Turan на тры месяцы.

Аліеў адмаўляе абвінавачванні. Еўрапейскі Камітэт па абароне журналістаў (CPJ Europe) заклікаў Азербайджан «спыніць палітычна матываваны пераслед Мехмана Аліева і агенцтва Turan».

У пятніцу Turan пацвердзіў, што спыняе працу:

«У падобнай сітуацыі нармальнае функцыянаванне агенцтва становіцца вельмі складаным. Улічваючы сітуацыю, якая склалася, калектыў Turan вымушаны з 1 верасня прыпыніць сваю працу на нявызначаны час».

Азербайджан нязменна займае самыя нізкія радкі сусветных у рэйтынгах свабоды прэсы. У індэксе свабоды прэсы 2017 года «Рэпарцёраў без межаў» Азербайджан заняў 162-е месца з 180 краін, у індэксе Freedom House з 199 краін – Азербайджан падзяліў 190-е месца з Іранам.

«Turan усе апошнія гады быў адзіным незалежным агенцтвам, а сваймі дзеяннямі ўрад адкрыта дае нам сігнал аб тым, што яно не пацерпіць ні аднаго непадкантрольнага выдання», – каментуе Хадіджа Ісмаілаважурналіст-праваабаронца, якая сама правяла ў зняволенні паўтара года.

Па дадзеных Цэнтру абароны палітвязняў, у Азербайджане 158 палітвязняў, 10 з іх – журналісты і блогеры.

КА, belsat.eu; паводле Бі-бі- сі

Стужка навінаў