Час «чорнай пятніцы»


У ЗША наступіла «чорная пятніца» – пятніца пасля Дня падзякі, калі ўва ўсіх крамах дзеюць зніжкі нават да 95 %. Найбольш выгадныя прапановы, звычайна, чакаюць першых 10 пакупнікоў. Некаторыя гандляры, упершыню за некалькі гадоў, пачалі гандаль напярэдадні. Ужо ў чацвер увечары людзі пачалі збірацца перад крамамі.

«Калі я куплю тут танней, то варта чакаць 20 гадзінаў. Гэта не турбуе мяне, бо я сыходжу з працы, мая сям’я разумее, дык чаму б не сядзець тут і чакаць лепшай прапановы», – гаворыць Адам Дэліры каля крамы электронікі ў Нью-Джэрзі.

У краме «Walmart» у Лос-Анджэлесе гандлёвае вар’яцтва зрабілася небяспечным. 20 пакупнікоў пацярпелі ад пярцовага аэразолю, які распыліла ўнутры крамы адна з пакупніц.

«Мы атрымалі тэлефанаванне ад «Walmart» і з паліцыі Лос-Анджэлесу пра тое, што мела месца распыленне пярцовага аэразолю. У выніку агульная лічба пацярпелых ад кароткачасовага ўздзеяння аэразолю склала 20 чалавек», – паведаміў старшыня пажарнікаў акругі Лос-Анджэлес.

Толькі некаторыя крамы, уключаючы «Walmart», «Old Navy» і «Kmart», пачалі святочныя продажы ў Дзень падзякі. Такія гандляры, як «Target», «Best Buy», «Macy’s» і «Kohl’s», адчынілі свае дзверы апоўначы. Астатнія крамы пачалі «чорную пятніцу» як звычайна.

belsat.eu

Стужка навінаў