\tУладзімір Правальскі будзе судзіцца з ЦВК


Разгляд скаргі віцебскага прадпрымальніка на дзеянні Цэнтральнай выбарчай камісіі прызначаны на 22 лістапада. Справа будзе разглядацца ў Вярхоўным судзе Менску.

Прэтэндэнт Уладзімір Правальскі лічыць, што ЦВК не правярала адпаведнасці парадку вылучэння яго кандыдатам на прэзідэнта, чым парушыла Выбарчы кодэкс краіны. Яшчэ адна з прэтэнзіяў тычыцца таго, што Цэнтрвыбаркам не выдаў прадпрымальніку адмовы ў рэгістрацыі, нягледзячы на ягоную просьбу.

Прадстаўнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, юрыст Валенцін Стэфановіч лічыць, што тэарэтычна ў Правальскага ёсць шанец зарэгістравацца кандыдатам на прэзідэнцтва. “Вярхоўны суд мае паўнамоцтвы адменіць рашэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі”, – тлумачыць юрыст. Калі ЦВК падасць у суд вынікі экспертызы, якая сведчыць, што подпісы, сабраныя за кандыдата, – сапраўды ксеракопія, справу Правальскі прайграе, гаворыць юрыст.

Нагадаем, за вылучэнне прадпрымальніка Уладзіміра Правальскага кандыдатам на выбарах сабралі 109 338 подпісаў. Але 5 лістапада кіраўнік Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына паведаміла журналістам, што сапраўдных з іх толькі 700, астатнія – ксеракопіі.

belsat.eu

Стужка навінаў