Спецслужбы зацікавіліся перадвыбарчымі планамі Раманчука?


Мінулаю ноччу ў офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі пабывалі невядомыя. Візітоўцы праніклі ў памяшканне без узлому, але наслядзілі ў кампутарах.

“Цікавіліся дакументамі, інфармацыяй, што тычыцца выбарчай кампаніі”, – цытуе www.ucpb.o​rg кіраўніка выканкаму партыі Аксану Крышчановіч.

Тым часам старшыня Аб’яднаная грамадзянскай партыі лічыць, што гэты начны візіт – справа прадстаўнікоў беларускіх спецслужбаў.

Кандыдат на прэзідэнцтва ад АГП Яраслаў Раманчук карыстаецца падвышанай увагаю з боку ўладаў Беларусі: намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур назваў перадвыбарчую праграму Раманчука “экстрэмісцкай”, Беларускае тэлебачанне таксама час ад часу імкнецца скампраметаваць кандыдата ў вачах выбарнікаў.

Яраслаў Раманчук увагу да сваёй персоны звязвае з тым, што Лукашэнка бачыць у ім рэальнага суперніка на выбарах. “Я адзіны з кандыдатаў, хто выступае з канкрэтнаю канкурэнтнай уладзе праграмаю. Нездарма Лукашэнка і міністр эканомікі хваравіта рэагуюць на мае прапановы”, – тлумачыць Раманчук.

belsat.eu

Стужка навінаў