Уладальнікі аграсядзібаў: Прыедуць расейцы – дацягнем да лета


Турыстаў з Масквы, якія масава замаўляюць месцы для адпачынку на Новы год, з нецярплівасцю чакаюць уладальнікі беларускіх аграсядзібаў.

“Сёлета ў нас некаторы спад, але галоўная надзея на гасцей з Расеі, пад іх і будзем падладжвацца – і ўзімку, і ў будучым летнім сезоне. На Новы год запытаў у нас шмат. Хочам зарабіць максімальна – вядома ж, дзякуючы масквічам. На жаль, для нашых суайчыннікаў адпачынак на сядзібах задарагі, а нам нявыгадна змяншаць кошты”, – кажа Аляксандр Крол, гаспадар сядзібы “Кролава хата” на Расоншчыне.

Падобнае меркаванне выказвае і Алесь Белы, які валодае сядзібаю “Марцінова гусь” на Валожыншчыне. “Я атрымліваю проста шалёную колькасць тэлефанаванняў ад расейцаў, якія хацелі б сустрэць у мяне Новы год. Калі б можна было захаваць усіх гэтых кліентаў, але расцягнуць іхныя заяўкі ў часе, то працы хапіла б на ўвесь год. Але, на жаль, Новы год толькі адзін… А вось люты і сакавік – моцны спад, як, зрэшты, і лістапад”.

Падчас святаў цэннік на адпачынак вырастае ў некалькі разоў. Кошт гасцявання ў сядзібе можа складаць да $ 50 за чалавека, прычым навагодні стол аплачваецца дадаткова.

belsat.eu

Стужка навінаў