Таццяна Марыніч: Мы страцім 300 тысячаў працоўных месцаў


Што нас чакае, калі дзяржава не зможа ўтрымаць прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу, якія з’язджаюць з краіны?

«А што, калі з’едуць прадстаўнікі малога бізнесу? Мы адразу страцім 30 % нашага экспарту, мы страцім 300 тысячаў працоўных месцаў, мы страцім найлепшых!» – б’е трывогу прадстаўніца Цэнтру дзелавых камунікацыяў «БелБіз» Таццяна Марыніч.

Эканамічны крызіс прымусіў чыноўнікаў задумацца над становішчам беларускага бізнесу. Як дапамагчы прадпрымальнікам у гэтыя цяжкія часы? Адказ на пытанне шукалі падчас Міжнароднага форуму ў Менску, які прайшоў 16 лістапада. За адзін стол селі прадстаўнікі ўладаў і бізнесу. На сустрэчу прыбылі таксама еўрапейскія і амерыканскія эксперты. Імпрэза прайшла ў межах Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва, у якім Беларусь удзельнічае ўпершыню.

«Бізнесоўцы чакаюць рэформаў, прыватызацыі… Пры гэтым празрыстай прыватызацыі. Калі мы разумеем: што, дзе, калі», – гаворыць Таццяна Марыніч, адначасова заўважаючы: па ўсім відаць, што дзяржава да рэформаў не гатовая.

belsat.eu

Стужка навінаў