Наколькі вырасце долар? Прагнозы жыхароў сталіцы


Большасць менчукоў упэўненая, што курс не затрымаецца на сённяшняй адзнацы.

УДЗЕЛЬНІКІ АПЫТАННЯ:
«Менш не будзе дакладна. Я не ведаю, адкуль узяць рэсурсы ў нашай краіне. Калі нешта атрымаецца, можа быць, выраўняецца. Але хоць я звычайна аптыміст, цяпер у мяне аптымізм стрыманы».
«Пятнаццаць [тысячаў]».
«Тысячаў дванаццаць».
«Думаю, захаваецца той, што ёсць».
«Я так думаю, што да Новага года тысячаў да пятнаццаці ён дойдзе. Бо няма стабільнасці ў нас. Бо мы жывем горш за ўсіх».
«Думаю, тысячаў дзесяць».
«Будзе, можа, дзевяць [тысячаў]».
«Дзесяць [тысячаў]. Я не думаю, што ён будзе падаць».
«Можа, дванаццаць [тысячаў] будзе».
«Думаю, недзе да дваццаці [тысячаў] будзе».
«Болей за дзесяць тысячаў будзе дакладна».
«Думаю, у раёне тысяч дванаццаці будзе».
«Гэта да Ермаковай».
«Мне падаецца, ён павысіцца. Бо ўсё ідзе не да добрага, а да кепскага».
«Я думаю, што недзе будзе каля дзесяці [тысячаў]».

belsat.eu

Стужка навінаў