Мечыслаў Грыб у „Гарачым каментары”


Аляксандр Лукашэнка падпісаў папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемтвах. Цяпер кожнае з іх можа адбывацца выключна з дазволу ўладаў. Згодна з новымі папраўкамі масавая прысутнасць (3 і болей) грамадзянаў у грамадскім месцы дзеля выказвання пратэсту патрабуе дазволу мясцовых уладаў. Тое ж датычыць і правядзення флэш- мобаў, зарганізаваных параз інтэрнэт. Таксама забараняецца фінансаванне неўрадавых арганізацыяў з замежных фондаў. Праваабаронцы мяркуюць, што гэта парушае правы і свабоды грамадзянаў.

Генерал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб кажа, што гэтыя папраўкі і патрабаванні Канстытуцыі супярэчаць адно аднаму. У Канстытуцы сказана, што дзяржава гарантуе свабоду сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацыяў, не парушаючых парадак і правы іншых грамадзянаў.

„Закон паставіў людзей у такія ўмовы, што карыстацца гэтым правам людзі не могуць. Людзі будуць карыстацца законамі, будуць паслухмяныя і дзейнічаць будуць у адпаведнасці з заканадаўствам да пэўнага часу. Калі гэтыя цяжкасці перахлынуць праз край, людзям будзе начхаць на ўсе законы. Яны проста выйдуць і пойдуць туды, куды яны захочуць, і ніхто іх не стрымае. Я хацеў бы заўважыць, што былі гэтыя абмежаванні ці іх не было, ўсё адно нічога не дазвалялі”. – генерал лейтэнант упэўнены, што можна чакаць жорстакай рэакцыі на любыя недазволеныя акцыі.

Спадар Грыб адзначае, што падпісанне паправак не было для яго нечаканасцю, паколькі на ягоную думку, усё было загадзя узгоднена, былі выданыя загады. Мечыслаў Грыб мяркуе, што ініцыятыва пайшла ад кіраўніка дзяржавы і з’яўляецца вельмі зручнаю для сілавых структураў, якія раней не ведалі, на што спісваць затрыманні пад час маўклівых пратэстаў, плясканняў ў далоні дый іншых акцый.

Генерал-лейтэнант падкрэслівае, што толькі сама ўлада можа сябе знішчыць:”Людзі не кіруюцца на апазіцыю, на яе думкі і меркаванні. Сёння фармулююца ў людзей адносіны да ўлады праз самыя паводзіны ўлады. Адносіны гэтыя фарміруюцца дэвальвацыяй, інфляцыяй, ростам цэнаў, малымі заробкамі і пенсіямі. Гэтае стаўленне ніякая апазіцыя не заменіць”.

belsat.eu

Стужка навінаў