Старшыня Нацбанку не ўпэўненая


Аднак спадзяецца, што рэзкіх скокаў курсу больш не будзе, а інфляцыя спыніць свой рост.

«Калі сёння нічога не зменіцца, акрамя таго, што павінны яшчэ па камунальных плацяжах падкарэктаваць кошты, то, напэўна, павінен спыніцца рост інфляцыі. І тое, што разлічвалі на наступны год 19 %, – напэўна, гэта рэальна, калі мы будзем эфектыўна працаваць і не будзем раздуваць грашовай масы, каб не ствараць дадатковага ціску на біржу», – паведаміла прэзідэнту кіраўніца Нацбанку падчас працоўнай сустрэчы.

Палітык і эканаміст Леў Марголін гаворыць, што няўпэўненасць Надзеі Ермаковай яму зразумелая: «Якім будзе паказнік інфляцыі ў наступным годзе, на жаль, не залежыць ад таго, добра або дрэнна мы будзем працаваць. Вызначальнаю будзе палітыка ўраду і Нацыянальнага банку».

Паводле эканаміста, інфляцыю можна ўтрымаць на ўзроўні 19 % і нават меней, калі не «ўкідваць грошай у эканоміку». Разам з тым, як зазначае Леў Марголін, без эмісійнай падпіткі аб’ёмы вытворчасці значна скароцяцца, што адразу ж адаб’ецца ў тым ліку і на заробках. «Калі браць пад увагу апошнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі, што Мясніковіч і Румас некуды не туды павялі ўрад, баюся, што ўладзе не хопіць настойлівасці і паслядоўнасці, каб прытрымлівацца жорсткай эканамічнай палітыкі», – заявіў Леў Марголін.

belsat.eu

Стужка навінаў